Миколка паровоз читать на белорусском языке

Миколка-паравоз (на белорусском языке) :: Лыньков Михась

Размер шрифта / +
Цвет теста
Цвет фона
скрыть

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)

Хата на калёсах

Вы не бачылi Мiколкавай хаты?

Яна вунь у самым тупiку, дзе канчаюцца станцыённыя лiнii, дзе безлiч стрэлак, дзе стаяць недалёка прыгожыя семафоры, дзе ў бязмежныя прасторы працягнулiся, пабеглi блiскучыя рэйкi.

Па рэйках тых бягуць цягнiкi. Бягуць i днём, i ноччу. I шэраю ранiцай. Калi яшчэ сонца не ўзыходзiць. Калi яшчэ Мiколка спiць. Калi спяць усе звычайныя людзi, якiя ноччу не ў машынiстах, не ў кандуктарах, не ў рабочых дэпо, не ў абходчыках пуцявых. А цягнiкi бягуць. Зiмой i летам, увосень i ўвесну. I чым халадней, тым гучней гудуць паравозы, углядаючыся сваiмi пукатымi блiскучымi вачыма ў далёкiя агеньчыкi семафораў. Агеньчыкi белыя, зялёныя, чырвоныя. I кожны паравоз крычыць па-свойму. Адзiн так гудзiць, што шыбы трасуцца ў вокнах. У другога хрыпаты голас, нiбы прастудзiўся паравоз, бегаючы ў зольных туманах i завеях. А трэцi — якая-небудзь кукушка — не гудзiць, а проста пасвiствае галаском такiм тонкiм, пранiзлiвым. I па голасу пазнае Мiколка кожны паравоз, цi то таварны, цi то пасажырскi. I часам ноччу, пачуўшы голас далёкага паравоза, Мiколка будзiць матку:

— Уставай, мама, самавар стаў, бацька едзе з пасажырскiм. Яго паравоз гудзiць.

— Сам ты паравоз! — дражнiць матка Мiколку. — Вось спаць не даеш толькi, пасажырскi яшчэ далёка.

Але матка ўставала, ставiла самавар, раздзьмухваючы яго старой халяўкай ад ботаў. Мiколка прыслухоўваўся, як прабягаў з шумам i грукатам, пастукваючы на стрэлках, цягнiк, як зацiшаў ён хаду, а потым i зусiм станавiўся на станцыi. Тут зменьвалiся паравозы, зменьвалiся i машынiсты. I заўсёды акуратна, праз якiя-небудзь хвiлiн дзесяць, дахаты з’яўляецца Мiколкаў бацька.

— А ты прачнуўся ўжо, кур’ерскi? — гаварыў ён да Мiколкi i заўсёды намерваўся ўхапiць яго за нос сваёй чорнай прамазучанай рукой. Мiколка хаваўся пад коўдру i, паказваючы адтуль толькi кончык носа, пачынаў чохкаць, як сапраўдны паравоз:

— Чшы. чшы. чшы. чшы-чшы-чшы.

I важна гаварыў потым да бацькi:

— Ага! Не можаш мяне ўзяць. Забуксаваў!

«Забуксаваў» — гэта значыць, што бацька далей не пасунецца нi на крок, нiяк не ўхапiць яму цяпер за Мiколкаў нос. Не будзе ж ён бруднымi рукамi за коўдру брацца, павiнен ён памыцца як след. I калi бацька зоймецца з умывальнiкам, Мiколка таропка злазiць з ложка i бяжыць да бацькавай дарожнай скрынкi. Ён спрабуе яе на вагу, а цi ёсць што ў ёй, цi варта ля яе турбавацца.

— Прывёз, татка, што-небудзь? — грозна пытае ён бацьку.

— А што будзе, калi не прывёз? — перапытвае бацька, смяецца.

— Што ж будзе? Нiчога не будзе. — гатоў пакрыўдзiцца Мiколка.

А бацька адчыняе скрынку, дастае шчарбаты чайнiк, загорнутую ў паперыну шклянку, кавалкi «зайцавага хлеба» — так заве ён дарожныя недаедкi. Дужа ж смачныя гэтыя недаедкi. Не сказаць, каб вялiкiя ласункi былi з чэрствага хлеба, але еў яго Мiколка з вялiкай ахвотай, толькi пугаўка-нос паблiскваў ад вялiкага задавальнення. Есць, i здаецца яму, нiбы ён таксама памочнiк машынiста, як бацька. Хлеб пахне трохi вугалем, i аддае крыху ад яго i мазутным пахам. Адным словам, не звычайны хлеб, а хлеб, якi праехаў на паравозе сотнi вёрстаў, падсушыўся, паабiваўся ў скрынцы, прапах. I не дзiва, што як змеле Мiколка гарбушку, дык адразу i пайшоў:

Аж падлога дрыжыць ад Мiколкавага бегу. Бяда толькi, што не разбяжышся як след: i цесна, i мацi ўшчувае:

— Кiнь ты дурыкамi займацца — узняўся нi свет нi зара. Яшчэ брата разбудзiш.

Акрамя «зайцавага хлеба» ў бацькавай скрынцы бывае шмат якiх цiкавых рэчаў. Не бывае нiводнага разу, каб бацька вярнуўся з пуцi з пустой скрынкай. Заўсёды ў скрынцы знаходзяцца новыя цацкi.

Міхась Лынькоў — Міколка-паравоз

З аповесці мы даведваемся пра лёс беларускага хлопчыка Міколкі па мянушцы Паравоз, сына паравознага машыніста. Дзеянне разгортваецца ў 1916 годзе. Міколка-Паравоз жыве разам з бацькамі і дзедам ў вагоне. Бацька Міколкі дапамагае падпольшчыкам і трапляе ў турму. Міколка вырашае паскардзіцца цару на начальніка станцыі, які творыць несправядлівасці. Аднак хлопчыка збіваюць жандары прама пад партрэтам цара, і цяпер Міколка марыць пра помсту. Але адпомсціць ён не паспявае — падзеі ў краіне пачынаюць мяняцца з дзіўнай хуткасцю, і домік яго бацькі аказваецца ў цэнтры гэтых падзей, звязаных з Кастрычніцкай рэвалюцыяй. Пазней у гады грамадзянскай вайны разам з дарослымі Міколка прымае ўдзел у барацьбе супраць белагвардзейцаў і інтэрвентаў. Калі станцыю захопліваюць ворагі, ён разам з бацькам сыходзіць да партызанаў. Пры набліжэнні Чырвонай арміі немцы збіраюцца вывезці маёмасць і зброю. Каб перашкодзіць гэтаму, партызанскі атрад атакуе станцыю, але сілы няроўныя. Па дапамогу адпраўляюць паравоз, які Міколку даводзіцца весці самому.

Аповесць Міхася Лынькова «Міколка-паравоз» – рэалістычны па характары твор, напісаны на аўтабіяграфічным матэрыяле.
Галоўны герой – хлопчык Міколка па мянушцы Паравоз. Твор звязан з чыгункай і чыгуначнікамі. Міколка ўмеў адрозніваць тып цягнікоў. Ён па адным гуку пазнаваў бацькаў паравоз. Міколка дапытлівы, ён задае шмат пытанняў бацькам, дзеду, настаўнікам. Бацька заўсёды прывозіў Міколку штосьці цікавае і вучыў сына бачыць незвычайнае ў звычайным. Напрыклад: на вугалі яны знаходзілі адбіткі тых дрэваў, што раслі на зямлі тысячы год таму. Бацька Андрэй расказваў яму цікавыя гісторыі пра гэты самы камень. Гэта дзівіла хлопчыка і выклікала яго павагу да бацькоўскага розуму, і жаданне самому пра ўсё даведацца. Міколка збіраў цікавыя рэчы, што заставаліся ад цягнікоў на рэйках, а з сабраных малюнкаў зрабіў сваеасаблівую «карцінную галерэю». Дапытлівасць часта прыносіць Міколку непрыемнасці.
З раздзела «Міколкавы непаразуменні з богам» мы даведваемся, як Міколка хацеў даведацца, што гэта за таемная істота – Бог. Але патлумачыць яму не маглі ні маці, ні поп у школе. Яны заўсёды яго фізічна наказвалі і Міколку назаўсёды адвярнула ад рэлігіі. Аднойчы праз станцыю ехаў царскі цягнік і Міколка захацеў убачыць цара ці царанят. Ён ускочыў у цягнік і за гэта жандары збілі яго папругамі з царскімі арламі.
У жыцці Міколкі было і шмат шчаслівых старонак. Удзельнікам усіх прыгод быў дзед Астап. Дзед Астап – асоба легендарная. Ён былы мікалаеўскі ваяка, герой турэцкай вайны, кавалер імператарскіх ордэнаў і проста добры, працавіты, сумленны чалавек. Паміж Міколкам і дзедам ёсць шмат непаразуменняў. У раздзеле «Прыгоды Міколкі і дзеда Астапа» паказваецца, што дзед не такі храбры, ён баіцца ракаў, што заблыталіся ў яго барадзе, вужакі, якога выцягнуў з-пад карча. Міколка сумняваецца ў дзедавых гераічных учынках, смяецца, калі дзед называе сябе кавалерам. Яны часта паміж сабой сварыліся, але потым і мірыліся і першы крок рабіў Міколка. Міколка да дзеда адносіцца з павагай. Яны разам лавілі рыбу, адпраўляліся на самыя «рызыкоўныя» справы (хадзілі на паляванне «раздзел Гісторыя з дзедавай «арудзіяй»»), разам абмяркоўвалі хвалюючыя пытанні жыцця.
На працягу аповесці Міколка сталее, становіцца больш свядомым, здольным на гераічныя ўчынкі. Міколка вызваляе арыштаваных немцамі бальшавікоў з пакгаўза, у які ніхто не мог прабрацца. Гераізму ў аповесці шмат, н-д: дзед Астап сваім нечаканым стрэлам дае магчымасць Сёмку-матросу пазбегнуць смерці. У час нечаканага нападу на вёску, калі партызаны не маглі з-за недахопу байцоў прыняць бой, Міколка параіў адступіць пад відам пахавальнай працэсіі, а ў труну замест нябожчыка палажыць кулямёт.
У раздзеле «У нямецкім палоне» Міколку і дзеда Астапа палкоўнік загадвае расстраляць. Міколка чакае смерць па свойму, ён плача не ад страху, а ад шкадавання сваіх родных і блізкіх. Партызаны вызваляюць палонных. Імі камандуе Сёмка-матрос і Міколка пазнаўшы яго крыкнуў дзеду, што гэта той чалавек якога яны выратавалі. Тут прадугледжваецца своеасаблівы павучальны момант: ніколі добрыя справы не прападаюць марна. Міколка замяніў параненага бацьку і сам павёў браняпоезд з чырвонаармейцамі. У аповесці Міколка паказаны кемлівым і разумным, здольным знайсці выйсце з любой сітуацыі.

Міхась Лынькоў: Міколка-паравоз

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў: Міколка-паравоз» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1990, ISBN: 5-7880-0200-1, издательство: Юнацтва, категория: Детские приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

  • 60
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5

Міколка-паравоз: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міколка-паравоз»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Міхась Лынькоў: другие книги автора

Кто написал Міколка-паравоз? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Возможность размещать книги на на нашем сайте есть у любого зарегистрированного пользователя. Если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на info@libcat.ru или заполните форму обратной связи.

В течение 24 часов мы закроем доступ к нелегально размещенному контенту.

Міколка-паравоз — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система автоматического сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міколка-паравоз», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Не бойтесь закрыть страницу, как только Вы зайдёте на неё снова — увидите то же место, на котором закончили чтение.

Хата на калёсах

Вы не бачылі Міколкавай хаты?

Яна вунь у самым тупіку, дзе канчаюцца станцыённыя лініі, дзе безліч стрэлак, дзе стаяць недалёка прыгожыя семафоры, дзе ў бязмежныя прасторы працягнуліся, пабеглі бліскучыя рэйкі.

Па рэйках тых бягуць цягнікі. Бягуць і днём, і ноччу. І шэраю раніцай. Калі яшчэ сонца не ўзыходзіць. Калі яшчэ Міколка спіць. Калі спяць усе звычайныя людзі, якія ноччу не ў машыністах, не ў кандуктарах, не ў рабочых дэпо, не ў абходчыках пуцявых. А цягнікі бягуць. Зімой і летам, увосень і ўвесну. І чым халадней, тым гучней гудуць паравозы, углядаючыся сваімі пукатымі бліскучымі вачыма ў далёкія агеньчыкі семафораў. Агеньчыкі белыя, зялёныя, чырвоныя. І кожны паравоз крычыць па-свойму. Адзін так гудзіць, што шыбы трасуцца ў вокнах. У другога хрыпаты голас, нібы прастудзіўся паравоз, бегаючы ў зольных туманах і завеях. А трэці — якая-небудзь кукушка — не гудзіць, а проста пасвіствае галаском такім тонкім, пранізлівым. І па голасу пазнае Міколка кожны паравоз, ці то таварны, ці то пасажырскі. І часам ноччу, пачуўшы голас далёкага паравоза, Міколка будзіць матку:

— Уставай, мама, самавар стаў, бацька едзе з пасажырскім. Яго паравоз гудзіць.

— Сам ты паравоз! — дражніць матка Міколку. — Вось спаць не даеш толькі, пасажырскі яшчэ далёка…

Але матка ўставала, ставіла самавар, раздзьмухваючы яго старой халяўкай ад ботаў. Міколка прыслухоўваўся, як прабягаў з шумам і грукатам, пастукваючы на стрэлках, цягнік, як зацішаў ён хаду, а потым і зусім станавіўся на станцыі. Тут зменьваліся паравозы, зменьваліся і машыністы. І заўсёды акуратна, праз якія-небудзь хвілін дзесяць, дахаты з’яўляецца Міколкаў бацька.

— А ты прачнуўся ўжо, кур’ерскі? — гаварыў ён да Міколкі і заўсёды намерваўся ўхапіць яго за нос сваёй чорнай прамазучанай рукой. Міколка хаваўся пад коўдру і, паказваючы адтуль толькі кончык носа, пачынаў чохкаць, як сапраўдны паравоз:

— Чшы… чшы… чшы… чшы-чшы-чшы…

І важна гаварыў потым да бацькі:

— Ага! Не можаш мяне ўзяць… Забуксаваў!

«Забуксаваў» — гэта значыць, што бацька далей не пасунецца ні на крок, ніяк не ўхапіць яму цяпер за Міколкаў нос. Не будзе ж ён бруднымі рукамі за коўдру брацца, павінен ён памыцца як след. І калі бацька зоймецца з умывальнікам, Міколка таропка злазіць з ложка і бяжыць да бацькавай дарожнай скрынкі. Ён спрабуе яе на вагу, а ці ёсць што ў ёй, ці варта ля яе турбавацца.

— Прывёз, татка, што-небудзь? — грозна пытае ён бацьку.

— А што будзе, калі не прывёз? — перапытвае бацька, смяецца.

— Што ж будзе? Нічога не будзе… — гатоў пакрыўдзіцца Міколка.

А бацька адчыняе скрынку, дастае шчарбаты чайнік, загорнутую ў паперыну шклянку, кавалкі «зайцавага хлеба» — так заве ён дарожныя недаедкі. Дужа ж смачныя гэтыя недаедкі. Не сказаць, каб вялікія ласункі былі з чэрствага хлеба, але еў яго Міколка з вялікай ахвотай, толькі пугаўка-нос пабліскваў ад вялікага задавальнення. Есць, і здаецца яму, нібы ён таксама памочнік машыніста, як бацька… Хлеб пахне трохі вугалем, і аддае крыху ад яго і мазутным пахам. Адным словам, не звычайны хлеб, а хлеб, які праехаў на паравозе сотні вёрстаў, падсушыўся, паабіваўся ў скрынцы, прапах. І не дзіва, што як змеле Міколка гарбушку, дык адразу і пайшоў:

Аж падлога дрыжыць ад Міколкавага бегу. Бяда толькі, што не разбяжышся як след: і цесна, і маці ўшчувае:

— Кінь ты дурыкамі займацца — узняўся ні свет ні зара. Яшчэ брата разбудзіш…

Акрамя «зайцавага хлеба» ў бацькавай скрынцы бывае шмат якіх цікавых рэчаў. Не бывае ніводнага разу, каб бацька вярнуўся з пуці з пустой скрынкай. Заўсёды ў скрынцы знаходзяцца новыя цацкі. То незвычайную медную гайку прывязе бацька, то фарфоравы ізалятар, то трубку якую бліскучую, а то проста каменьчыкаў розных, каляровых. Часам прывязе звычайны кавалак каменнага вугалю, падае Міколку:

— Вось табе новая цацка!

Міколка гатоў і ў крыўду ўкінуцца: знайшоў бацька цацку! Ды іх, гэтакіх цацак, вунь цэлыя горы каля дэпо!

— А ты прыгледзься вось лепш, тады не будзеш і носа задзіраць…

І сапраўды, цікавы камень. На адным баку малюнак, нібы выразаў нехта цэлую ветку, і сцяблінкі тут, і дробнае лісцейка разышлося веерам.

Михась Лыньков — Мiколка-паравоз (на белорусском языке)

  • 60
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5

Михась Лыньков — Мiколка-паравоз (на белорусском языке) краткое содержание

Мiколка-паравоз (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)

Хата на калёсах

Вы не бачылi Мiколкавай хаты?

Яна вунь у самым тупiку, дзе канчаюцца станцыённыя лiнii, дзе безлiч стрэлак, дзе стаяць недалёка прыгожыя семафоры, дзе ў бязмежныя прасторы працягнулiся, пабеглi блiскучыя рэйкi.

Па рэйках тых бягуць цягнiкi. Бягуць i днём, i ноччу. I шэраю ранiцай. Калi яшчэ сонца не ўзыходзiць. Калi яшчэ Мiколка спiць. Калi спяць усе звычайныя людзi, якiя ноччу не ў машынiстах, не ў кандуктарах, не ў рабочых дэпо, не ў абходчыках пуцявых. А цягнiкi бягуць. Зiмой i летам, увосень i ўвесну. I чым халадней, тым гучней гудуць паравозы, углядаючыся сваiмi пукатымi блiскучымi вачыма ў далёкiя агеньчыкi семафораў. Агеньчыкi белыя, зялёныя, чырвоныя. I кожны паравоз крычыць па-свойму. Адзiн так гудзiць, што шыбы трасуцца ў вокнах. У другога хрыпаты голас, нiбы прастудзiўся паравоз, бегаючы ў зольных туманах i завеях. А трэцi — якая-небудзь кукушка — не гудзiць, а проста пасвiствае галаском такiм тонкiм, пранiзлiвым. I па голасу пазнае Мiколка кожны паравоз, цi то таварны, цi то пасажырскi. I часам ноччу, пачуўшы голас далёкага паравоза, Мiколка будзiць матку:

— Уставай, мама, самавар стаў, бацька едзе з пасажырскiм. Яго паравоз гудзiць.

— Сам ты паравоз! — дражнiць матка Мiколку. — Вось спаць не даеш толькi, пасажырскi яшчэ далёка.

Але матка ўставала, ставiла самавар, раздзьмухваючы яго старой халяўкай ад ботаў. Мiколка прыслухоўваўся, як прабягаў з шумам i грукатам, пастукваючы на стрэлках, цягнiк, як зацiшаў ён хаду, а потым i зусiм станавiўся на станцыi. Тут зменьвалiся паравозы, зменьвалiся i машынiсты. I заўсёды акуратна, праз якiя-небудзь хвiлiн дзесяць, дахаты з’яўляецца Мiколкаў бацька.

— А ты прачнуўся ўжо, кур’ерскi? — гаварыў ён да Мiколкi i заўсёды намерваўся ўхапiць яго за нос сваёй чорнай прамазучанай рукой. Мiколка хаваўся пад коўдру i, паказваючы адтуль толькi кончык носа, пачынаў чохкаць, як сапраўдны паравоз:

— Чшы. чшы. чшы. чшы-чшы-чшы.

I важна гаварыў потым да бацькi:

— Ага! Не можаш мяне ўзяць. Забуксаваў!

«Забуксаваў» — гэта значыць, што бацька далей не пасунецца нi на крок, нiяк не ўхапiць яму цяпер за Мiколкаў нос. Не будзе ж ён бруднымi рукамi за коўдру брацца, павiнен ён памыцца як след. I калi бацька зоймецца з умывальнiкам, Мiколка таропка злазiць з ложка i бяжыць да бацькавай дарожнай скрынкi. Ён спрабуе яе на вагу, а цi ёсць што ў ёй, цi варта ля яе турбавацца.

— Прывёз, татка, што-небудзь? — грозна пытае ён бацьку.

— А што будзе, калi не прывёз? — перапытвае бацька, смяецца.

— Што ж будзе? Нiчога не будзе. — гатоў пакрыўдзiцца Мiколка.

А бацька адчыняе скрынку, дастае шчарбаты чайнiк, загорнутую ў паперыну шклянку, кавалкi «зайцавага хлеба» — так заве ён дарожныя недаедкi. Дужа ж смачныя гэтыя недаедкi. Не сказаць, каб вялiкiя ласункi былi з чэрствага хлеба, але еў яго Мiколка з вялiкай ахвотай, толькi пугаўка-нос паблiскваў ад вялiкага задавальнення. Есць, i здаецца яму, нiбы ён таксама памочнiк машынiста, як бацька. Хлеб пахне трохi вугалем, i аддае крыху ад яго i мазутным пахам. Адным словам, не звычайны хлеб, а хлеб, якi праехаў на паравозе сотнi вёрстаў, падсушыўся, паабiваўся ў скрынцы, прапах. I не дзiва, што як змеле Мiколка гарбушку, дык адразу i пайшоў:

Аж падлога дрыжыць ад Мiколкавага бегу. Бяда толькi, што не разбяжышся як след: i цесна, i мацi ўшчувае:

— Кiнь ты дурыкамi займацца — узняўся нi свет нi зара. Яшчэ брата разбудзiш.

Акрамя «зайцавага хлеба» ў бацькавай скрынцы бывае шмат якiх цiкавых рэчаў. Не бывае нiводнага разу, каб бацька вярнуўся з пуцi з пустой скрынкай. Заўсёды ў скрынцы знаходзяцца новыя цацкi. То незвычайную медную гайку прывязе бацька, то фарфоравы iзалятар, то трубку якую блiскучую, а то проста каменьчыкаў розных, каляровых. Часам прывязе звычайны кавалак каменнага вугалю, падае Мiколку:

— Вось табе новая цацка!

Мiколка гатоў i ў крыўду ўкiнуцца: знайшоў бацька цацку! Ды iх, гэтакiх цацак, вунь цэлыя горы каля дэпо!

— А ты прыгледзься вось лепш, тады не будзеш i носа задзiраць.

I сапраўды, цiкавы камень. На адным баку малюнак, нiбы выразаў нехта цэлую ветку, i сцяблiнкi тут, i дробнае лiсцейка разышлося веерам.

— Хто маляваў? — пытае Мiколка.

— Нiхто. Сама мацi-прырода.

— А ты не абманьвай. Яшчэ памочнiкам называецца, жарты строiць. ушчувае Мiколка бацьку.

Тады расказвае бацька розныя цiкавыя гiсторыi пра гэты самы камень. Нiбы быў ён тысячы год назад не каменем, а самым звычайным дрэвам, высокiм, прыгожым, з гаманлiвым лiсцем зялёным. I вось найшла навальнiца, павалiлiся дрэвы, усю зямлю ўслалi векавыя гiганты. Iх засыпала зямлёй, зацягнула балотнаю тванню. Ляжаць дрэвы пад зямлёй, ляжаць, не гнiюць. Год ляжаць, дзесяткi ляжаць, ляжаць сотнi i тысячы гадоў. Ляжаць, пакуль не скамянеюць. I лiсцейка як адцiснулася тысячы год назад, так i захавала свой малюнак у акамянелым дрэве. А часам трапляецца адбiтак-адпячатак тагачасных казюрак, жывёлiнак. Вось якая гiсторыя гэтага малюнка.

Слухае Мiколка. Сапраўды ж цiкава. Бацька яшчэ раскажа i пра нафту, якую таксама паляць на паравозе. Бацька раскажа i пра мазут, дзе i як яго здабываюць. Ён раскажа i пра паравоз, i пра чыгунныя рэйкi, i пра розныя сiгналы. Багата чаго ведае ён. I нездарма заўсёды здзiўляецца Мiколка i кажа ў роздуме:

— Разумны ты, бацька!

Праўда, з гэтым не зусiм каб пагаджалася матка. Тая трымаецца трохi iнакшых думак пра бацьку i пра гэтыя свае думкi кажа часам уголас, ды ў якi яшчэ голас. Хоць вушы тады затыкай:

— I калi ты ўжо сур’ёзным чалавекам станеш? Другiя ж, глядзi, у старшыя машынiсты ўжо выбiлiся. Другiя, глядзi, на ўласныя хаткi з садамi ўзбiлiся. А ты век тут карпей ды гiбей у гэтым дзiравым вагоне. Галава непуцёвая.

На гэта бацька звычайна нiчога не адказваў, маўчаў. Альбо важна пытаўся: «Што скажаш яшчэ цiкавага?» Альбо запяваў канарэечку:

Канарээ-е-чка жалабна пяёць.

Ну што ты з яго возьмеш тады, з гэтай канарэечкi. Пабурчыць, пабурчыць мацi ды сцiхамiрыцца.

А вагон сапраўды дзiравы. Вагон — хата Мiколкава. Стары парахнявы вагон, з пашчапанымi коламi, са збiтымi буферамi. З’ездзiўся вагон, пастарэў. Паставiлi яго ў тупiк пад жыллё. I колькi вунь гэтых вагонаў, цэлы пасёлак — жывуць у iх дэпоўцы: токары, слесары, машынiсты з качагарамi. I цеснавата ў вагоне. Палову займае бацькаў ложак. Пасярэдзiне невялiкая печка. На другой палове месцiцца дзiцячы тапчан, тут жа спiць Мiколкаў старэйшы брат, якi ўжо сам зарабляе, ходзiць у змазчыках. Тут жа спiць дзед Астап. Тут жа невялiчкi стол, за якiм палуднуюць, вячэраюць, на якiм мацi бялiзну качае. Цесна ўсё ж.

Адно што добра: выскачыш з вагона, i тут табе воля вольная. Бяжы куды хочаш: цi пад дэпо, цi на пуцi, цi на недалёкае балота за лесам. Знадворку i вагон прыгожы. Яшчэ не сцерлася назусiм чырвоная фарба. З левага боку ўгары намаляваны чорным па беламу двухгаловы арол з царскай каронай. Пад арлом надпiс: «40 человек, 8 лошадей».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Наверх
Продолжить